БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Памёр Уладзімір Станкевіч

4.01.2020 / 17:12

Nashaniva.com

Сёння памёр Уладзімір Міхайлавіч Станкевіч, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ склікання ад Мядзельскай акругі, намеснік старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па заканадаўстве.

Да дэпутацтва ён працаваў у міліцыі. У парламенце ўваходзіў у парламенцкую фракцыю Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне». Пасля дэпутацтва быў прадпрымальнікам.

Памёр Станкевіч на 70-м годзе жыцця.

Уладзімір Станкевіч, фота: Радыё Свабода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула