Экс-прэм'ер Беларусі Кабякоў знайшоў салідную працу ў Расіі
17.11.2020 / 14:3
Мінск-навіны
Былы прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў узначаліў расійскі вуглездабыўны холдынг «Сібвуглемет».
«Сібвуглемет» з'яўляецца адзіным у Расіі незалежным ад металургічных кампаній вытворцам каксуючых вуглёў. «Сібвуглеметам» валодае дзяржкарпарацыя ВЭБ.РФ.
Кабякоў пакінуў пасаду прэм'ера ў жніўні 2018 года і неўзабаве стаў членам савета дырэктараў Белгазпрамбанка.