БЕЛ Ł РУС

Спорт

Беларускі трэнер узначаліў клуб другой нямецкай бундэслігі

7.06.2021 / 16:23

Nashaniva.com

Нямецкі клуб другой бундэслігі «Эрцгебірге» паведаміў аб прызначэнні беларуса Аляксея Шпілеўскага на пасаду галоўнага трэнера.

fc-erzgebirge.de

Кантракт разлічаны да 2024 года.

У мінулым сезоне «Эрцгебірге» заняў 12-е месца ў другой бундэслізе. 

«Эрцгебірге» (горад Ауэ-Бад-Шлема, ваколіцы Хемніца, Саксонія) у часы ГДР называўся «Вісмут» і тройчы ў 1950-х выйграваў чэмпіянат той краіны.

Аляксей Шпілеўскі нарадзіўся ў 1988 годзе ў Мінску, ён сын вядомага футбольнага агента Мікалая Шпілеўскага. З дзяцінства жыў у Германіі. Трэніраваў дзіцячыя каманды «Штутгарта» і «Лейпцыга». Пару месяцаў быў галоўным трэнерам брэсцкага «Дынама» (акурат тады ў Брэст прыехаў Марадона).

У лістападзе 2018 года ўзначаліў «Кайрат», які ў 2020 годзе прывёў да залатых медалёў чэмпіянату Казахстана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула