Анджаліна Джалі прыехала ў Львоў ВІДЭА
30.04.2022 / 15:52
Галівудскую актрысу і пасла добрай волі ААН па справах бежанцаў заўважылі сёння ў адной з кавярань Львова.
Яна раздала ўсім ахвотным аўтографы і была не супраць, каб яе здымалі.
Джалі падтрымала Украіну ў першыя дні вайны і дапамагае арганізоўваць дапамогу для бежанцаў.