Паўшклянкі солі дапамогуць вам прачысціць трубы
6.01.2023 / 21:20
Гэта вельмі просты хатні метад — недарагі і лёгкі.
Фота: pixabay.com
Забітая ракавіна на кухні ці ў ванным пакоі можа сапсаваць настрой. На кухні там збіраюцца рэшткі ежы, у ванне — валасы.
Каб вырашыць гэтую праблему, не абавязкова купляць дарагія сродкі.
Самы просты спосаб прачысціць трубы — выкарыстаць соль. Насыпце ў ракавіну паўшклянкі солі і заліце яе двума літрамі кіпню. Гэта дапаможа справіцца з рэшткамі ежы і тлушчу.
Калі засмечванне сур’ёзнае, можа спатрэбіцца паўтарыць гэту працэдуру. Можна прачышчаць ракавіну соллю і дзеля прафілактыкі новых засмечванняў.
Калі ж вы адчуваеце, што трэба больш моцны сродак, скарыстайцеся яшчэ некалькімі прадуктамі, якія таксама, хутчэй за ўсё, ёсць у вас дома. Да паловы шклянкі солі дадайце столькі ж харчовай соды, перамяшайце. Засыпце гэтую сумесь у сцёк і заліце падагрэтай шклянкай спіртавога воцату, потым пачакайце 10 хвілін і заліце кіпнем.
Хатнія сродкі такія ж эфектыўныя, як і хімічныя. Акрамя таго, яны нашмат больш экалагічныя і бяспечныя ў выкарыстанні.