БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Самалёт трапіў у турбулентнасць такой сілы, што раскідала ежу, а пасажыраў стукнула аб фюзеляж

25.03.2023 / 9:33

Nashaniva.com

Незвычайны выпадак адбыўся з рэйсам Луанда — Лісабон.

Airbus A330 авіякампаніі HiFly, пралятаючы над Афрыкай, трапіў у зону моцнай турбулентнасці.

Людзей з сілай падкінула, і яны стукнуліся аб фюзеляж самалёта.

Восем пасажыраў і два члены экіпажа атрымалі траўмы. 

Мяркуючы па відэа, у гэты момант пасажыры абедалі, і ежу раскідала па ўсім салоне.

Severe turbulence on board TAAG flight DT652 between Lisbon and Luanda injures two crew members and eight passengers. https://t.co/kSE2KpukVH pic.twitter.com/zWD7cboG3b

— Breaking Aviation News & Videos (@aviationbrk) March 24, 2023

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула