Der Spiegel: Нямецкія «Леапарды» ўжо ва Украіне
27.03.2023 / 19:42
Нямецкае выданне Der Spiegel паведаміла, што першая партыя нямецкіх танкаў Leopard 2, якія Германія абавязалася паставіць УСУ, ужо прыбыла ва Украіну.
«Леапард 2». Фота: Вікіпедыя
Па звестках выдання, ва Украіну прыбылі 18 танкаў з ФРГ. Акрамя таго, па звестках Der Spiegel, у зону баявых дзеянняў прыбылі каля 40 нямецкіх БМП Marder.
Чытайце таксама:
«Леапард 2» і Т-72: чый снарад больш магутны
Эксперт адказаў, ці зможа расійскі «Ланцэт» падбіваць заходнія «Леапарды» і «Абрамсы»