БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Стала вядома пра мужа і жонку, затрыманых па справе дыверсіі ў Мачулішчах

28.03.2023 / 15:44

Nashaniva.com

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра тое, што 3 сакавіка супрацоўнікамі КДБ па справе дыверсіі ў Мачулішчах быў затрыманы Максім Лапацін, паведамляе «Вясна». 

Мужчыну трымаюць у СІЗА КДБ. Пра Лапаціна ў сваім фільме па БТ згадвалі прапагандысты.

23 сакавіка затрымалі і жонку Максіма — Людмілу Лапаціну. І Максіму, і Людміле інкрымінаваны арт. 289 КК — «Тэрарызм». Варта адзначыць, што ў сужэнцаў двое непаўналетніх дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула