БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Асіповічах жанчына пераблытала сок з бензінам і выклікала пажар

3.04.2023 / 18:26

Nashaniva.com

Паведамленне аб пажары ў адной з кватэр дома па вуліцы Чарняхоўскага ў Асіповічах паступіла ратавальнікам у нядзелю 2 красавіка каля 9 гадзін вечара. Аказалася, што замест бутэлькі з сокам гаспадыня кватэры памылкова ўзяла бутэльку з бензінам і адкрыла яе каля ўключанай газавай пліты.

Высветлілася, што 56-гадовая жанчына замест пластыкавай бутэлькі з сокам узяла бутэльку з бензінам і адкрыла яе каля ўключанай газавай пліты. Адбылася ўспышка пароў, пацярпелая атрымала апёкі твару і рук.

Падраздзяленні МНС, якія прыбылі па выкліку, выявілі задымленне на кухні. Гаспадыня знаходзілася на лесвічнай клетцы, а ў кватэры нікога не было.

Брыгадай хуткай меддапамогі жанчына была дастаўленая ў бальніцу і шпіталізаваная. Пажар удалося хутка патушыць, але ў кухні агнём была пашкоджаная маёмасць ды закураныя сцены, паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

Чытайце таксама:

У Полацку сутыкнуліся аўтамабіль і цягнік

У глухой вёсцы Калінкавіцкага раёна абакралі ферму для майнінгу крыптавалюты

У Талачынскім раёне мужчына хацеў сябе спаліць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула