БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Рамана Пратасевіча на судзе абвінавацілі ў кіраванні яшчэ адным «экстрэмісцкім фармаваннем»

13.04.2023 / 18:35

Nashaniva.com

Пратасевіча падчас пасяджэння суда над стваральнікамі і кіраўнікамі тэлеграм-канала Nexta, які праходзіць гэтымі днямі, дадаткова абвінавацілі ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем, здзейсненым паўторна. Яму закінулі яшчэ адміністраванне тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозга», піша «Вясна».

Як растлумачыў бок дзяржабвінавачання, падчас судовага слухання ўзнікла неабходнасць прад'явіць Пратасевічу больш цяжкае абвінавачанне ў параўнанні з раней прад'яўленым.

У судовым пасяджэнні абвешчаны перапынак да 19 красавіка, каб Пратасевіч мог азнаёміцца з выстаўленым у чацвер абвінавачаннем перад новым допытам.

Чытайце таксама:

Раман Пратасевіч спрагназаваў, калі скончыцца суд над ім

Пратасевіч пракаментаваў магчымую экстрадыцыю ў Расію Сафіі Сапегі

«Маршруты абмяркоўваліся з Пальчысам, а жаночымі маршамі займалася Касцюгова». Пратасевіч даў паказанні ў судзе

Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку інкрымінуецца не менш за 1586 злачынстваў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула