Кітай упершыню прагаласаваў за рэзалюцыю, дзе Расія названая агрэсарам
1.05.2023 / 22:0
Галасаванне па рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН было яшчэ 26 красавіка, але ў медыя на яго звярнулі ўвагу толькі сёння.
Скрын з твітара @IcelandUN
Рэзалюцыя тычылася супрацоўніцтва ААН з Радай Еўропы. Але ўтрымлівала шэраг крытычных фармулёвак пра Расію.
У дакуменце пішацца пра «беспрэцэдэнтныя выклікі», з якімі сутыкнулася Еўропа пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны. Згадваецца і ранейшая агрэсія Расіі супраць Грузіі. У рэзалюцыі кажацца таксама, што трэба кампенсаваць шкоду ахвярам агрэсіі і прыцягваць да адказнасці тых, хто вінаваты ў парушэнні нормаў міжнароднага права.
Яе падтрымалі 122 краіны. У тым ліку Кітай, які раней устрымліваўся ў такіх пытаннях. «За» былі і Арменія з Казахстанам.
Беларусь традыцыйна прагаласавала супраць. Супраць таксама былі Расія, Нікарагуа, Сірыя і Паўночная Карэя.
Чытайце таксама:
Сі Цзіньпін правёў тэлефонныя перамовы з Зяленскім
Геапалітычная гульня Кітая: якую ролю выконваюць Пуцін і Лукашэнка?
Кітай заявіў, што не будзе прадаваць зброю ніводнаму боку ў расійска-ўкраінскай вайне