«Манчэстэр Сіці» разграміў «Рэал» і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў
18.05.2023 / 0:27
Нас чакае фінал «Інтэр» — «Манчэстэр Сіці».
Фота: Uefa.com
Англійскі клуб у другім паўфінальным матчы разграміў «Рэал Мадрыд» (4:0) і па суме дзвюх сустрэч прайшоў у вырашальную стадыю прэстыжнага трафея.
У першым тайме дублем вызначыўся Бернарду Сілва, у другім тайме быў рыкашэт у вароты «Рэала» ад Мілітау, а фінальную кропку ў канцы гульні паставіў Хуліян Альварэс, які выйшаў на поле літаральна за дзве хвіліны да гола.
Нагадаем, што першым фіналістам учора стаў італьянскі «Інтэр».
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 10 чэрвеня ў Стамбуле.
«Інтэр» тройчы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў, «МанСіці» гуляў у фінале толькі адзін раз. У 2021-м ён саступіў «Чэлсі» (0:1). Год таму галоўны клубны турнір выйграў акурат «Рэал», дзякуючы гераічным высілкам галкіпера Цібо Куртуа. Сёння Куртуа быў бяссільны.
Чытайце таксама:
Чытайце таксама:
УЕФА: Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў Стамбуле
У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне