У Белгародскай вобласці ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі
22.05.2023 / 18:39
Як паведаміў губернатар рэгіёна Вячаслаў Гладкоў, рэжым КТА ўведзены на тэрыторыі Белгародскай вобласці з 22 мая, калі туды трапілі дыверсанты.
Адно з фота, на якім, як сцвярджаецца, будынак у населеным пункце, куды зайшлі дыверсанты
Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі прадугледжвае спецыяльныя меры і часовыя абмежаванні, пачынаючы ад праверкі дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, і заканчваючы прыпыненнем дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый.
Раней паведамлялася, што сёння ўранку ўзброеная група пры падтрымцы як мінімум аднаго танка і некалькіх адзінак бранятэхнікі зайшла на тэрыторыю Белгародскай вобласці Расіі. Пасля кароткага бою яна захапіла пагранічны пункт і прайшла праз некалькі населеных пунктаў у кірунку горада Грайварана.
Адказнасць за падзеі ўзялі на сябе легіён «Свабода Расіі» і Рускі добраахвотніцкі корпус. Яны заявілі, што «вызвалілі» населены пункт Казінка Белгародскай вобласці ў мэтах стварэння на прымежнай расійскай тэрыторыі буфернай зоны, каб абараніць тэрыторыю Украіны ад абстрэлаў.
Чытайце таксама:
Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці
У ГУР Украіны пракаментавалі падзеі ў Белгародскай вобласці Расіі
На тэрыторыю Белгародскай вобласці зайшлі дыверсанты УСУ — губернатар вобласці