БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У цэнтры Мінска плануюць новае будаўніцтва

8.06.2023 / 17:3

Nashaniva.com

У Мінску плануюць працягнуць будаўніцтва новых аб'ектаў у Ракаўскім прадмесці. Дзяржаўная кампанія збіраецца ўзвесці будынкі на месцы вялікай паркоўкі за бізнэс-цэнтрам Royal Plaza на Нямізе.

«Думаю, што ў найбліжэйшыя некалькі гадоў мы прывядзём гэты куток Мінска ў парадак», — цытуе дырэктара прадпрыемства «Мінская спадчына» Аляксандра Кохана агенцтва «Мінск-Навіны».

Па ягоных словах, канцэпцыя забудовы ўжо ўзгодненая ў Мінбудархітэктуры. Пры гэтым Кохан запэўніў, што зносіць нічога не будуць, але заменяць інжынерныя сеткі, добраўпарадкуюць тэрыторыю і адновяць гістарычную забудову вуліцы Замкавай.

Чытайце таксама:

Офіс «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску прадалі расіяніну

Скончылі рэстаўраваць гістарычны будынак па вуліцы Ракаўскай у Мінску, у ім будзе выстава

Чаму шкодна марыць, або Чым небяспечныя пражэкты па адраджэнні старога Мінска?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула