NATO гатова абараняцца ад Расіі і Беларусі — Столтэнберг
28.06.2023 / 6:24
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Маскве і Мінску дасланы выразны сігнал аб тым, што «NATO гатова абараніць кожнага саюзніка, кожную цалю тэрыторыі NATO».
Енс Столтэнберг. Фота: AP Photo / Andreea Alexandru
«Калі вайсковая кампанія «Вагнер» размесціць сваіх серыйных забойцаў у Беларусі, усе суседнія краіны сутыкнуцца з яшчэ большай рызыкай нестабільнасці», — заявіў генеральны сакратар NATO ў аўторак у Гаазе на сумеснай прэс-канферэнцыі з лідарамі сямі краін альянсу.
Столтэнберг заявіў, што Паўночнаатлантычны саюз гатовы абараняць сваіх чальцоў ад Беларусі і Расіі і што падзеі, звязаныя з паўстаннем ПВК «Вагнер», — гэта «ўнутраныя расійскія справы».
Адказваючы на пытанне журналістаў аб праблемах бяспекі, якія могуць паўстаць у сувязі са знаходжаннем Прыгожына і яго атрадаў у Беларусі, усе спікеры заявілі, што яшчэ рана рабіць нейкія высновы з гэтай нагоды.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Польшчы назваў пераезд «вагнераўцаў» у Беларусь «негатыўнымі сігналамі»
«Рыхтуемся да найгоршага». У Асіповіцкім раёне невядома для каго рамантуюць кінуты вайсковы гарадок