БЕЛ Ł РУС

Грамадства

КДБ прызнаў ініцыятыву «Рух» экстрэмісцкім фармаваннем

29.06.2023 / 12:16

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнай бяспекі прыняў рашэнне аб прызнанні створанай за мяжой ініцыятывы «Рух» экстрэмісцкім фарміраваннем. Адпаведнае рашэнне апублікавана на сайце МУС.

«Экстрэмісцкая дзейнасць ажыццяўляецца з дапамогай Telegram-канала «Рух», тэлеграм-бота @RuchBelnac_BOT, інстаграм-акаўнта, ютуб-канала».

У ведамстве ў якасці афіцыйнага прадстаўніка экстрэмісцкага фарміравання «Рух» назвалі Яна Рудзіка, якога нядаўна завочна асудзілі на 19 гадоў зняволення па справе Nexta.

Усяго ў Беларусі 136 арганізацый і медыя прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі. Дзеянні іх заснавальнікаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў могуць пацягнуць да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула