На фестываль у Александрыі Лукашэнка паехаў са сваёй старой знаёмай
10.07.2023 / 16:30
З дзяўчынай, якую пасадзілі побач з Аляксандрам Лукашэнкам на Купаллі ў Александрыі, ён ужо танцаваў і ездзіў на баль выпускнікоў.
Злева направа сядзяць: кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка, прэс-сакратарка Наталля Эйсмант, Мікалай Лукашэнка, Аляксандр Лукашэнка, Уладлена Зайцава. Скрыншот з тэлеграм-канала «Пул першага»
На свяце ў Александрыі 8 ліпеня каля Лукашэнкі сядзела фіналістка «Міс Беларусь — 2021» Уладлена Зайцава. Адметна, што ў гэты ж год на конкурсе стала фіналісткай дзяўчына, з якой палітыка бачаць апошнім часам найчасцей, — Настасся Казырыцкая.
Упершыню Зайцаву і Лукашэнку пабачылі разам на Рэспубліканскім балі для моладзі ў снежні 2021-га, менавіта Зайцава танцавала з Лукашэнкам. Наступны іх сумесны выхад адбыўся праз паўтара года на балі выпускнікоў, які прайшоў сёлета на плошчы ля Палаца спорту (там жа па другую руку ад Лукашэнкі стаяла Казырыцкая).
Уладлена Зайцава і Аляксандр Лукашэнка на балі выпускнікоў у 2023-м. Скрыншот сюжэта канала АНТ
Уладлене Зайцавай 25 гадоў. Родам яна з Магілёва. Скончыла магістратуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова і пайшла працаваць на мытню. Яна сама некалі выступала перад Лукашэнкам у Александрыі разам з творчым калектывам. Раней дзяўчына даволі шмат удзельнічала ў конкурсах прыгажосці, а яе настаўніца — Таццяна Палазкова, кіраўніца Nagorny Podium School. Дзе цяпер працуе дзяўчына — невядома.
Уладлена Зайцава падчас працы на мытні. Фота: інстаграм Магілёўскай мытні
Чытайце таксама:
Паліна Шуба вяртаецца ў абойму
Жанчыны ў атачэнні Лукашэнкі: чаму і што ён ім давярае. Вялікая гутарка з Альмірай Усманавай