БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь 

18.08.2023 / 1:39

Nashaniva.com

Спецслужбы Беларусі пачалі лазіць у тэлефонах на мяжы яшчэ больш прыдзірліва. Расказваем, што змянілася і як абараніцца.

Што новага глядзяць у тэлефоне

Па паведамленнях відавочцаў, шмат часу спецслужбісты на мяжы пачалі надаваць вывучэнню праграмы «Тэлефон» і спісаў апошніх тэлефанаванняў.

Яшчэ адзін пункт — тэлефонныя кнігі і кантакты там. Таксама вельмі шмат увагі надаюць кантактам у тэлеграме.

Па нашых звестках, праглядаюць таксама архівы пошты.

Як пачысціць тэлефонныя кнігі

Спіс тэлефанаванняў на андроідзе выдаліць проста (на айфонах схема падобная).

Адкрыйце праграму «Тэлефон». Перайдзіце ў спіс апошніх выклікаў. Націсніце той нумар, які вы хацелі б выдаліць. Адкрыецца меню — там трэба націснуць «Выдаліць».

Меню, якое адкрываецца пасля націску на нумар. Націсніце «Выдаліць»

Пасля адкрыецца акенца пацвярджэння. Націсніце «Выдаліць» яшчэ раз.

Акенца пацвярджэння выдалення нумара з апошніх выклікаў. Націсніце «Выдаліць»

Як пачысціць спіс кантактаў у тэлефоне

Каб выдаліць некага з кантактаў на Android, зайдзіце ў праграму «Тэлефон» і абярыце пункт «Кантакты».

Ніжняе меню праграмы «Тэлефон». Націсніце «Кантакты».

Адшукайце кантакт, які хочаце выдаліць. Націсніце на яго.

Спіс кантактаў. У нашым выпадку мы выдаляем кантакт Watch.

Націсніце на тры кропкі ў правым верхнім куце.

Так выглядае кантакт. Націсніце на меню ў верхнім правым куце

Далей адкрыецца меню. Націсніце «Выдаліць» і пацвердзіце выдаленне.

Як пачысціць кантакты ў тэлеграме

Што да кантактаў у Telegram, то вы можаце выдаліць іх і забараніць іх сінхранізацыю, каб палепшыць вашу бяспеку.

Для гэтага націсніце на тры рыскі ў левым верхнім куце экрана. Далей абярыце «Налады» і ўвайдзіце ў пункт «Прыватнасць і бяспека».

Меню тэлеграма. Тут націсніце «Налады» (апошні пункт на скрыншоце)

Дагартайце пункт «Прыватнасць і бяспека» да пункта «Кантакты». Націсніце «Выдаліць сінхранізаваныя кантакты» і пацвердзіце выдаленне. Пасля адключыце пункт «Сінхранізаваць кантакты» і «Прапаноўваць частыя кантакты».

Пункт «Кантакты» з ужо адключанай сінхранізацыяй і прапанаваннем частых кантактаў

Як пачысціць гугл-пошту

Пра тое, як пачысціць гугл-пошту, расказваецца ў нашым вялікім гайдзе пра ачыстку Google-акаўнта. Для электроннай пошты ад любога іншага сэрвісу схема будзе падобнай.

«Развод» на прызнанне

Апошнім часам, па звестках нашых чытачоў, усё часцей падчас допытаў людзей спрабуюць «развесці» на прызнанне ў пэўных дзеяннях — удзеле ў пратэстах, ахвяраваннях фондам салідарнасці ці рэчах такога кшталту. Таксама падчас такой гутаркі на мяжы на людзей маглі крычаць і пагражаць. Прычым у некаторых нават не глядзелі тэхніку, а проста гутарылі ў такім ключы.

Важна падрыхтавацца да допыту маральна і не весціся на правакацыі. Калі вы ахвяравалі не з беларускай карткі ці праз даўно ўжо выдалены або ананімны фэйсбук, то даказаць гэта практычна немагчыма (у фэйсбуку шмат платных опцый — да прыкладу, закупы ў гульнях). Калі вы ахвяравалі прыватна, даказаць гэта спецслужбісты на мяжы таксама не здолеюць.

А што яшчэ глядзяць і як абараніцца?

Па ранейшых гісторыях вядома, што сілавікі могуць праглядаць таксама:

Што можна зрабіць, каб абараніцца?

Спачатку варта пачысціць ваш тэлеграм і іншыя месенджары. Яшчэ лепш — прачытайце артыкул пра тое, як шукаюць людзей у тэлеграме ўвогуле. А таксама пра тое, як вычысціць «пратэсныя» тэлеграм-боты з вашага акаўнта. А пасля — папкі «Спампаваныя» і «Медыя», пра якія мы пісалі ў гайдзе пра перасячэнне мяжы.

Пасля вычысціце ваш Instagram. Потым праглядзіце «Аднакласнікі», «УКантакце» і Facebook. Асобна звярніце ўвагу на вашы лайкі. А вось інструкцыя для тых, хто ахвяраваў праз Facebook — як выдаліць акаўнт у Facebook правільна.

Пасля гэтага вычысціце ваш YouTube і гугл-акаўнт.

Варта таксама праглядзець галерэю і пачысціць фота, а пасля — Google Photos і iCloud (асобнага гайда пра яго ў нас няма, але шмат напісана ў артыкуле пра ачыстку фота).

Калі ў вас няма сіл на гэтыя маніпуляцыі, то можна ўзяць асобны тэлефон для перасячэння мяжы, цалкам чысты.

Чытайце таксама:

Як падрыхтавацца да пераходу мяжы? Распыталі ў тых, хто яе нядаўна праходзіў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула