Ігар Луцкі расказаў моладзі, у чым шчасце Беларусі
11.08.2023 / 18:54
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі наведаў рэспубліканскі спартыўна-масавы фестываль для працоўнай моладзі «Алімпія-2023», які праводзіцца праўладнымі моладзевымі актывістамі гэтымі днямі. У сваёй прамове ён расказаў, у чым шчасце Беларусі, і не быў у гэтым надта арыгінальны.
«Вы ведаеце, у чым шчасце Беларусі? Шчасце Беларусі ў тым, што ў яе працоўная моладзь, а не такая, што ваюе. Каб стварыць працоўную моладзь, трэба яе нарадзіць, выхаваць, навучыць. Разумееце, якая ў гэтым роля дзяржавы і колькі працы яна робіць? Колькі працы робіць прэзідэнт, надаючы гэтаму максімальную ўвагу. Столькі моладзевых ініцыятыў падтрымлівае наш прэзідэнт. Ні адзін прэзідэнт столькі не робіць, колькі наш прэзідэнт робіць для моладзі», — сказаў Ігар Луцкі.
Фестываль праходзіць у намётавым мястэчку на беразе Іслачы ва ўрочышчы Дубы Валожынскага раёна, на яго, як сцвярджае БелТА, з'ехалася «больш за 800 юнакоў і дзяўчат».
Сёлетняе мерапрыемства прысвечана 105-годдзю ВЛКСМ і праходзіць, як паведамляецца, пад агульным слоганам «Не расстанусь с комсомолом, буду вечно молодым!».
Чытайце таксама:
«Працаздольнасці Гарбацэвіча можна толькі пазайздросціць». Слуцкая раёнка пахваліла «Нашу Ніву»
«Менавіта яны нараджаюць як герояў-пакутнікаў, так і лютых пачвар»
«Маглі падаць спісам 400 чалавек, а рэальна ў студатрадах працавала 100—150»