БЕЛ Ł РУС

Нерухомасць

Яўген Булка назваў новую цану на свой асабняк пад Лагойскам

23.08.2023 / 9:43

Nashaniva.com

Абʼява пра продаж «дома мары» вядомага шоўмена Яўгена Булкі з’явілася некалькі дзён таму. Артыст выставіў недабудаваны асабняк і ўчастак 25 сотак недалёка ад гарналыжнага комплексу ў Лагойску. Цана была надта нізкай — 25 тысяч даляраў, за што некаторыя падпісчыкі нават сталі яго папракаць.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ЕВГЕНИЙ БУЛКА Evgeniy Bulka (@eugene_bulka)

Цяпер Яўген напісаў у інстаграме, што мае дзве прапановы — па 40 тысяч даляраў. Ён папрасіў людзей, якія маюць сапраўдны намер купіць яго дом, вызначыцца найбліжэйшым часам.

Артыст кажа, што гэта пытанне для яго псіхалагічна вельмі цяжкае, таму ён хоча закончыць з ім як мага хутчэй.

Шоўмен Яўген Булка падтрымаў пратэсты 2020 года, трапіў у «чорныя» спісы ў Беларусі і пачаў новае жыццё ў Ізраілі, працуе там санітарам.

Чытайце таксама:

«Уключэнне ў сумна вядомыя спісы наклала забарону на прафесію». Шоўмен Яўген Булка з'ехаў у Ізраіль і расказвае пра сваю эміграцыю

Шоумен Яўген Булка, які з'ехаў у Ізраіль, танна прадае свой загарадны дом пад Лагойскам

Шоумен Яўген Булка зрабіў аперацыю на носе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула