«За 22 секунды борт упаў на 2,5 кіламетра». Flightradar24 апублікаваў дакладны графік падзення самалёта Прыгожына
24.08.2023 / 6:16
Сэрвіс Flightradar24, які адсочвае палёты самалётаў па ўсім свеце, апублікаваў падрабязную справаздачу аб апошнім палёце пацярпелага крушэнне бізнэс-джэта Прыгожына, піша Бі-бі-сі.
Fligthradar24
Паводле справаздачы, самалёт Прыгожына Embraer Legacy 600 пачаў перадаваць свае даныя ў 17:46 па Маскве. Каардынатаў ён не перадаваў, і вызначаць яго месцазнаходжанне Flightradar24 мог толькі з 17:59 да 18:11 па маскоўскім часе, калі бізнэс-джэт аддаляўся ад Масквы ў паўночна-заходнім кірунку.
Іншыя даныя самалёта паказвалі, што да 18:11 ён падняўся на 8,5 км і ляцеў гарызантальна на гэтай вышыні.
На працягу некалькіх наступных хвілін самалёт крыху падымаўся і зноў апускаўся, а ў 18 гадзін 19 хвілін і 52 або 53 секунды пачаў падаць.
Цягам наступных 22 секунд ён упаў прыкладна на 2,5 кіламетра, пасля чаго яго перадатчыкі змоўклі.
Чытайце таксама:
На месцы крушэння джэта знойдзены тэлефон Прыгожына
«У пекле ён будзе найлепшым». Біяграфія Прыгожына
«Пуцін не даруе». Аналітыкі пра інцыдэнт з Прыгожыным і будучыню вагнераўцаў у Беларусі
Вось чаго вартыя гарантыі бяспекі, выдадзеныя Лукашэнкам — Ціханоўская
Прыгожын і Уткін загінулі, іх самалёт разбіўся над Валдаем. Што вядома на гэты момант