БЕЛ Ł РУС

Вайна

Брытанская выведка агучыла новыя ацэнкі страт Расіі з пачатку вайны

22.10.2023 / 14:35

Nashaniva.com

Паводле ацэнак брытанскіх аналітыкаў, тэмпы расходавання жывой сілы расійскіх войскаў павялічыліся. Гэтаму папярэднічалі беспаспяховыя штурмы ўмацаваных пазіцый УСУ ў раёне Аўдзееўкі, піша ВВС.

Загінулы расійскі салдат за некалькі кіламетраў ад Андрэеўкі Данецкай вобласці Украіны, верасень 2023 года. Фота: Alex Babenko / AP Photo

Выведка называе прыкладныя лічбы страт расійскіх УС.

Імаверна, з пачатку поўнамаштабнай стадыі расійска-ўкраінскай вайны ў лютым 2022 года незваротныя страты расійскіх войскаў (забітыя і якія выбылі з ладу ў выніку раненняў) складаюць 150—190 тысяч чалавек.

Агульную колькасць страт з улікам часова параненых (ачунялых і тых, што могуць вярнуцца на поле бою) брытанская разведка ацэньвае ў 240—290 тысяч чалавек. У гэтую колькасць уваходзяць толькі вайскоўцы рэгулярных падраздзяленняў, без уліку наймітаў групоўкі «Вагнер».

Ні расійскі, ні ўкраінскі бок не паведамляе пра свае страты на вайне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула