Паўночная Карэя паставіла ў Расію 1 мільён артылерыйскіх снарадаў — Сеул
1.11.2023 / 16:47
Са жніўня КНДР адправіла ў Расію 10 партый зброі, яна выкарыстоўваецца на вайне ва Украіне.
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падчас візіту ў КНДР у ліпені 2023 года. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP
Паўночная Карэя паставіла ў Расію 1 мільён артылерыйскіх снарадаў, паведамляе «Медуза» са спасылкай на Bloomberg. Тыя, у сваю чаргу, спасылаюцца на дэпутата парламента Паўднёвай Карэі Ю Санг Бума, які атрымаў гэтыя звесткі ад Нацыянальнай разведвальнай службы краіны.
Пастаўкі ўзбраення, якое расійская армія выкарыстоўвае супраць Украіны, прадаўжаюцца са жніўня — усяго за гэты час КНДР адправіла ў Расію 10 партый зброі. Таксама ў Расію з КНДР выехалі дарадцы па выкарыстанні боепрыпасаў.
Аб пастаўках зброі з Паўночнай Карэі ў Расію паведамілі ў Белым доме яшчэ 13 кастрычніка — тады прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі паказаў спадарожнікавыя здымкі, якія даказваюць перамяшчэнне снарадаў.
Гэтыя даныя пацвярджаюцца іншымі апублікаванымі спадарожнікавымі здымкамі — у прыватнасці, 16 кастрычніка эксперты брытанскага Каралеўскага інстытута абаронных даследаванняў на аснове кадраў, зробленых з космасу, вызначылі маршрут паставак зброі.
У верасні пастаўкі вайсковай тэхнікі называлі галоўнай тэмай перамоваў Кім Чэн Ына падчас ягонага візіту ў Расію.
Чытайце таксама:
Эксперты выявілі імаверныя шляхі паставак зброі з КНДР у Расію
Кім Чэн Ын падняў тост за перамогу Расіі і выказаў падтрымку агрэсару ў «свяшчэннай барацьбе»
Шайгу сустрэўся ў Пхеньяне з Кім Чэн Ынам
«Добро пожаловать, товарищ министр обороны!» Паглядзіце, як сустракалі Сяргея Шайгу ў Пхеньяне ФОТЫ