БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Кіньце часнык ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць

29.11.2023 / 20:26

Nashaniva.com

Часнык — добры дадатак да самых разнастайных страў. Але яго можна з поспехам выкарыстоўваць як сродак дэзынфекцыі, напрыклад, унітаза.

Часнык мае супрацьзапаленчыя і антысептычныя ўласцівасці. Дзякуючы наяўнасці ў ім аліцыну, які зніштажае некаторыя інфекцыйныя мікраарганізмы, часнык называюць прыродным антыбіётыкам. Менавіта аліцын дапаможа прадэзынфікаваць унітаз, перадухіліць рост бактэрый і грыбкоў. Дастаткова аднаго-двух зубчыкаў часныку.

Як сцвярджаюць дасведчаныя людзі, працэдуру лепш рабіць на ноч, бо звычайна гэтай парою ніхто не карыстаецца туалетам. Але калі ў вас днём нікога няма дома, то можна закінуць ачышчаныя зубчыкі часныку ва ўнітаз перад выхадам на працу. Ранкам ці пасля вяртання з працы спусціце ваду.

Для падтрымання эфекту рабіце гэта два разы на тыдзень.

Акрамя дэзынфекцыі ўнітазу, часнык дапаможа пазбавіцца ад жоўтых плямаў у ім. Для гэтага трэба заліць ва ўнітаз настой, прыгатаваны па спецыяльным рэцэпце.

У каструлю ўліце дзве з паловай шклянкі вады. Дадайце тры ачышчаныя зубчыкі часныку. Калі вада закіпіць, здыміце з агню і дадайце пакецік чаю, дайце настаяцца і астыць. Прыгатаваны настой выліце ва ўнітаз перад сном (ці адыходам на працу). Ранкам ці пасля вяртання спусціце ваду.

Калі плямы не зніклі з першага разу, працэдуру варта паўтарыць.

Але трэба памятаць, што выкарыстанне часныку не павінна замяніць рэгулярнага і стараннага прыбірання туалета.

Чытайце яшчэ

Вадкасць для паласкання рота можна выкарыстоўваць для розных мэтаў. Вось дзе яна дапаможа

Ці закрываць унітаз перад змываннем? Навукоўцы далі канчатковы адказ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула