Затрымалі пастара Васіля Трубчыка
1.12.2023 / 18:45
Пастар гродзенскай царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Святло свету» Васіль Трубчык быў затрыманы сёння. Пра гэта паведаміла «Хрысціянская візія».
На гэты момант невядома, дзе знаходзіцца пастар і якія прычыны ягонага затрымання.
Васіль Трубчык — вядомы прапаведнік і хрысціянскі аўтар.
Чытайце таксама:
Маці Маргарыты Ворыхавай далі 15 сутак
Сілавікі расказалі сваю версію, за што затрымалі 15 студэнтаў у Брэсце