БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» чарговую кнігу

8.12.2023 / 10:30

Nashaniva.com

Гэта «Горкія гады: Трагедыя Заходняй Беларусі 1944-1954» Аляксандра Татаранкі. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 6 снежня.

Аляксандр Татаранка з'яўляецца таксама аўтарам кнігі «Недазволеная памяць: Заходняя Беларусь у дакументах і фактах: 1921-1954-я гады».

У студзені экстрэмісцкімі прызналі адразу 12 кніг.

«Экстрэмісцкімі», з пункту гледжання рэжыму Лукашэнкі, цяпер з'яўляюцца такія выданні:

У снежні 2022 года атрымалі такі статус манаграфія Святланы Казловай «Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі», ілюстраванае выданне «Айчына» ды некалькі іншых выданні.

Агулам «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі дзясяткі пазіцый, сярод якіх Telegram-каналы «Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы» і «Прадстаўніцтва па замежных справах», а таксама сайт pozirk.оnline.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула