БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Баевікі «Вагнера» ўвайшлі ў склад спецназа МУС Беларусі? Прынамсі ёсць дзве прыкметы

16.12.2023 / 11:28

Nashaniva.com

14 снежня ў вайсковай часці 3210 у Мінску адбылося паказальнае выступленне атрада спецыяльнага прызначэння «Тарнада» з удзелам кіраўніцтва МУС Беларусі. Атрад быў створаны ў снежні.

Прэс-службы МУС і ўнутраных войскаў апублікавалі маляўнічыя ролікі выступу і на кадрах акцэнтавалі ўвагу на сцягах так званай ПВК «Вагнер», якія віселі на флагштоку разам з дзяржфлагам Рэспублікі Беларусь і, мабыць, сцягам спецназа. Гэтая ж незарэгістраваная сімволіка расейскіх баевікоў знаходзілася на пікапе з буйнакаліберным кулямётам, звяртае ўвагу Reform.by.

Афіцыйных тлумачэнняў дадзена не было. У той жа дзень прапагандыст з Russia Today Канстанцін Прыдыбайла апублікаваў пост з фота сімволікі баевікоў і заявіў, што баевікі ўвайшлі ў склад спецназа «Тарнада».

«У Беларусі «Вагнеры» ўступілі ў шэрагі спецназа ўнутраных войскаў (аналаг — Расгвардыя)», — напісаў Прыдыбайла.

Раней намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заяўляў, што ўнутраныя войскі Беларусі будуць праходзіць баявое зладжванне з баевікамі ПВК «Вагнер» для вядзення сумесных баявых дзеянняў. Ён таксама распавядаў пра сустрэчу з Яўгенам Прыгожыным у Беларусі ў першыя дні пасля бунту.

Па версіі Карпянкова, баевікі ПВК павінны былі перадаць вопыт прымянення артылерыі. На кадрах, апублікаваных 14 снежня, байцы «Тарнада» сапраўды дэманструюць кіраўніцтву МУС мінамёты і боепрыпасы да іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула