БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Лукашэнка анансаваў кадравыя «ператрахванні» напярэдадні выбараў

25.01.2024 / 12:27

Nashaniva.com

Кадравая ратацыя напярэдадні важных выбарчых кампаній — гэта практыка, якая ўжо склалася ў краіне, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

 Лукашэнка на нарадзе 27 лістапада 2023. Скрыншот відэа

Прызначаючы новага кіраўніка міністэрства аховы здароўя, Лукашэнка зазначыў, што ў Беларусі склалася практыка абнаўляць склад і ўрада, і мясцовых органаў улады напярэдадні парламенцкіх, прэзідэнцкіх выбараў.

«Натуральна, што эпапея пачалася не з вас. Ідзе замена, ратацыя кадраў ва ўсіх міністэрствах, ведамствах. Гэта практыка вядомая», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, робіцца гэта, «каб людзі бачылі, з кім далей мы будзем працаваць, прымаючы рашэнне на тых ці іншых выбарах, — ці варта давяраць гэтай камандзе».

Так званы Адзіны дзень галасавання ў Беларусі пройдзе 25 лютага. 

Чытайце таксама:

Кіраўніка тэлерадыёкампаніі «Гродна» затрымалі за п'янае кіраванне

Лукашэнка афіцыйна звольніў намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі

«Па асабістым указанні не ўзялі на працу». Чым займаюцца ў беларускіх ВНУ прарэктары па бяспецы і пры чым тут КДБ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула