Больш за 200 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў
30.01.2024 / 13:48
Некалькі дзясяткаў чалавек асудзілі паводле адміністрацыйных спраў, некалькі чалавек былі затрыманыя ў межах крымінальных.
Папярэдне, людзям інкрымінуюць арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе «Вясна».
Як паведамлялася раней, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ, верагодна, стала дапамога сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Для дапамогі ініцыятыва выкарыстоўвала папулярныя сэрвісы дастаўкі ад «Гіппа» і «Еўраопта». Праз іх можна анлайн замовіць дастаўку з крамы.
Чытайце таксама:
Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў у Мінску