У «Бі-2» выйшаў альбом найлепшых хітоў
9.02.2024 / 14:28
Гурт з беларускімі каранямі, які перажыў на мінулым тыдні складаную эпапею з арыштам у Тайландзе і пагрозай дэпартацыі ў Расію, сёння прэзентаваў альбом «All the Best, vol. 1» — у яго ўвайшлі асноўныя хіты розных гадоў, перазапісаныя з выкарыстаннем сучасных студыйных тэхналогій.
«Бі-2». Тэлеграм-канал гурта
«Для гэтага рэлізу мы перазапісалі 90% музычных партый кожнай песні, пры гэтым захаваўшы арыгінальныя аранжыроўкі — атрымаўся не проста рэмастэрынг, а паўнавартасная рэканструкцыя кожнага трэка. Для ранніх песень мы таксама запісалі новыя вакальныя партыі, паколькі арыгінальныя студыйныя запісы аказаліся страчанымі.
У выніку песні ў альбоме гучаць дакладна так, як мы іх зараз граем на канцэртах, — і якімі мы б хацелі чуць гэтыя трэкі, калі б запісвалі іх у 2024 годзе. Прыемнага праслухоўвання, сябры!», — паведаміў гурт у сваім тэлеграм-канале.
У альбом увайшлі такія хіты, як «Рэвалюцыя», «Апошні герой», «Слізкія вуліцы» (сумесна з Brainstorm), «Палкоўніку ніхто не піша», «Малітва» ды інш.
Чытайце таксама: