БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Памёр Андрэй Бусень

10.02.2024 / 20:25

Nashaniva.com

Адышоў у лепшы свет шматгадовы сябар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі з Брэста Андрэй Бусень, паведамілі ягоныя аднапартыйцы. Яму было ўсяго 44 гады. 

Андрэй Бусень нарадзіўся 7 траўня 1979 года ў Брэсце.

У 1998 г. скончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту, у 2010-м — УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» па спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце».

Працаваў у транспартным рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Больш за 20 гадоў Бусень быў сябрам БСДП, прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці партыі да моманту яе нядаўняй ліквідацыі ўладамі. Вылучаўся ад партыі кандыдатам у дэпутаты розных узроўняў. 

Чытайце таксама:

Памерла Алена Сафронава

Памёр былы гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»

Памёр у эміграцыі гродзенец, які ў 2020-м адзіны пайшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула