Правядзенне контртэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне завершана. Але што гэта было — загадка
16.02.2024 / 9:29
Пра аперацыю было заяўлена ўчора, але падрабязнасці не паведамляліся.
«Правядзенне контртэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне завершана», пра гэта паведаміла лельчыцкая раёнка «Светлае жыццё» са спасылкай на Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці.
Пра аперацыю было заяўлена ўчора. «Правяраюць гатовасць сваіх структурных падраздзяленняў», — сказалі ўчора ў райвыканкаме.
Ва ўчорашняй абвестцы ад упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці насельніцтва раёна прасілі захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур.
«Беларускі Гаюн» пісаў, што ў раён прыбылі прынамсі тры верталёты з Мінска.
Лельчыцы знаходзяцца за 10 км ад мяжы з Украінай.
Чытайце таксама:
У Лельчыцах на мяжы з Украінай уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі
Лельчыцкі выканкам патлумачыў увядзенне ў раёне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі вучэннямі
Інкасатараў збіраюцца выкарыстоўваць у контртэрарыстычных аперацыях