Выйшаў на волю палітзняволены, які першым атрымаў прысуд пасля выбараў 2020 года
28.02.2024 / 19:8
Вызваліўся з калоніі Павел Пяскоў — першы беларус, які атрымаў палітычны прысуд за падзеі, звязаныя з выбарамі 2020 года, паведамляе «Вясна».
Паўла Пяскова абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет. 29 верасня 2020 года яму прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі.
Пазней Пяскова асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
Цяпер стала вядома, што Павел цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Чытайце таксама:
На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Гарбавец
Экс-палітвязень Жамчужны, які агулам адседзеў 11 гадоў, выехаў з Беларусі
Выйшаў на волю Арцём Ласкі, асуджаны па справе «брэсцкага карагоду»