Як выглядае «Рэно» з чатырма грамадзянамі Таджыкістана, якое спынілі каля Бранска
23.03.2024 / 10:56
Дваіх падазраваных затрымалі, яшчэ двое ўцяклі.
Дэпутат Аляксандр Хінштэйн следам за шэрагам тэлеграм-каналаў заявіў аб затрыманні меркаваных тэрарыстаў у Бранскай вобласці.
Паводле яго інфармацыі, аўтамабіль быў знойдзены каля вёскі Хацунь у Бранскай вобласці. Машына, на якой ехалі падазраваныя, не спынілася і паспрабавала ўцячы. Пасля пераследу аўтамабіль з тэрарыстамі перакуліўся. Адзін з іх быў затрыманы на месцы, а пасля пошукаў сілавікі змаглі затрымаць другога. Астатнія ўцяклі.
Чытайце таксама:
МЗС Таджыкістана назваў фэйкам інфармацыю аб датычнасці грамадзян рэспублікі да тэракту ў Падмаскоўі
Дваіх падазраваных у нападзе на «Крокус Сіці Хол» затрымалі каля Бранска
Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»
Першыя фота з «Крокус Сіці Хола» пасля ўваходу ратавальнікаў