Беларуская касманаўтка Марына Васілеўская адчаліла ад МКС
6.04.2024 / 8:15
Праз дзве гадзіны яна павінна вярнуцца на Зямлю.
Фота: Раскосмас
Карабель «Саюз МС-24» з беларускай Марынай Васілеўскай на борце расстыкаваўся з Міжнароднай касмічнай станцыяй (МКС), піша БелТА.
Перад пачаткам расстыкоўкі міжнародны экіпаж карабля ў складзе касманаўта «Раскосмаса» Алега Навіцкага,Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Лорэл О'Хары пракантраляваў герметычнасць пераходных люкаў і надзеў скафандры. Пасля гэтага касманаўты перайшлі ў спушчальны апарат, зачынілі люк у бытавым адсеку і праверылі герметычнасць люка і скафандраў.
У 9.24 запланавана ўключэнне рухавіка карабля для вывядзення з арбіты. У 9.52 плануецца падзел на адсекі, а ў 9.54 — уваход апарата ў атмасферу. У 10.03 будзе ўведзены асноўны парашут. Запланаваны час пасадкі — 10.18 у Казахстане.
Тым часам у Карагандзе ўсё гатова для сустрэчы беларускі.
Марына Васілеўская паляцела ў космас 23 сакавіка.
Чытайце таксама:
Упершыню ў гісторыі беларуска паляцела ў космас
Касманаўтка Васілеўская: У палёце дапамагае падтрымка Лукашэнкі
Лукашэнка вызначыў статус беларускіх касманаўтаў. За даброты трэба плаціць лаяльнасцю
Якія праграмы даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту