Марыну Васілеўскую ўжо рыхтуюцца адліць у бронзе і граніце
11.04.2024 / 21:6
Не паспела беларуска Марына Васілеўская вярнуцца з космасу, як яе ўжо збіраюцца ўвекавечваць у мастацкіх творах. Народны мастак Беларусі Іван Міско, як паведамляе Sputnik, ужо ўзяўся рабіць скульптурную кампазіцыю, прысвечаную яе палёту
Іван Міско. Фота: Sputnik
«Цяпер ідзе творчы працэс, ідзе праца над гэтай скульптурнай кампазіцыяй, таму рана яшчэ раскрываць дэталі», — паведаміў 92-гадовы творца.
Варыянтаў скульптуры, паводле яго слоў, шмат, а канчатковы варыянт будзе ўзгадняцца і з Марынай Васілеўскай, і з яе напарнікам па палёце, расійскім касманаўтам беларускага паходжання Алегам Навіцкім.
Адно, што Міско сказаў з вялікай упэўненасцю: задуманая скульптурная кампазіцыя будзе з бронзы і граніту.
Чытайце таксама:
Лукашэнка прысвоіў Васілеўскай званне Героя Беларусі і раздаў іншыя ўзнагароды
Па Васілеўскую ў Маскву адпраўлялі бізнэс-джэт «сямʼі» і спалілі аздабленне самалёта
Марына Васілеўская вярнулася ў Мінск пасля палёту ў космас
Што супольнага ў Колі Лукашэнкі і першай беларускі ў космасе