Кацярыну Кастусёву ўсё ж выпусцілі з ІЧУ
25.04.2024 / 16:18
Пра вызваленне дачкі палітзняволенага палітыка Рыгора Кастусёва Кацярыны Кастусёвай паведаміў Mayday.team.
Раней паведамлялася, што Кацярына Кастусёва не выйшла пасля заканчэння трох сутак з ізалятара часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама. Меркавалася, што супраць яе маглі завесці крымінальную справу.