Пуцін: Беларусь далучыцца да Расіі на другім этапе ядзерных вучэнняў
9.05.2024 / 12:22
Паводле яго слоў, будзе тры этапы вучэнняў.
Фота: Evgenia Novozhenina/Pool Photo via AP
Беларусь далучыцца да Расіі на другім этапе ядзерных вучэнняў, заявіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Усяго, паводле яго слоў, будзе тры этапы.
6 мая Мінабароны Расіі паведаміла, што Генштаб па даручэнні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пачаў падрыхтоўку да правядзення ў найбліжэйшы час вучэнняў ракетных злучэнняў Паўднёвай ваеннай акругі і сіл Ваенна-марскога флоту: на іх плануецца адпрацаваць «пытанні прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі» (яе таксама называюць тактычнай).
На наступны дзень Мінабароны Беларусі аб'явіла пра пачатак «раптоўнай праверкі» сродкаў-носьбітаў тактычнай ядзернай зброі ва ўзброеных сілах краіны.