БЕЛ Ł РУС

Аўто

LADA аднавіла выпуск усяго мадэльнага раду. Цана на папулярную Lada Largus — космас

17.05.2024 / 13:38

Nashaniva.com

Раней мадэль не выпускалі праз недахоп кампанентаў.

Фота: lada.ru

Мадэль старая, цана — новая

Расійскі аўтавытворца заявіў пра поўнае аднаўленне выпуску Lada Largus на заводзе ў Іжэўску. Раней Largus выраблялі ў Тальяці. У выніку адмовы Renault ад працы ў Расіі выпуск Largus быў спынены праз недахоп кампанентаў.

Цяпер цэны на новыя ўніверсалы пачынаюцца з 18 200 даляраў за пасажырскую версію ў камплектацыі Classic. Для параўнання, напрыканцы 2021 года цэны на Largus у Беларусі стартавалі з 31 тысячы рублёў, што па тагачасным курсе складала каля 12 500 даляраў. 

Фота: lada.ru

У лінейцы з'явіцца электрамабіль

Таксама, як і раней, мадэль Largus будзе даступная і ў грузавой версіі. Да канца года ў Іжэўску плануецца выпусціць да 50 000 Largus, уключаючы і электрычную мадыфікацыю e-Largus.

Lada Largus у сваю чаргу застаецца ўсё той жа Dacia Logan MCV, якая выйшла ў свет 18 гадоў таму. У 2021-м Largus таксама перажыў глыбокі рэстайлінг, атрымаўшы пярэднюю частку, як у Dacia Logan другога пакалення.

Dacia Logan MCV 2006 года. Фота: wikipedia.org / Thomas Doerfer

А вось з боку і з тылу сучасная Lada Largus амаль не адрозніваецца ад Dacia Logan MCV 2006 мадэльнага году.

Чытайце таксама:

Старыя аўто ў Беларусі часам каштуюць у 4 разы даражэй, чым у Літве

Продажы новых аўто ў Беларусі выйшлі на даваенны ўзровень, але доля Geely скарачаецца. Чаму так?

Папулярнасць сэнсарных панэляў у аўто можа пайсці на спад

Каментары да артыкула