БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Беларускія камуністы абралі сабе новага правадыра

25.05.2024 / 13:17

Nashaniva.com

Першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Беларусі абраны Сяргей Сыранкоў. Такое рашэнне прынята на X Пленуме ЦК КПБ, піша БелТА

Да сённяшняга дня Сяргей Сыранкоў быў другім сакратаром ЦК КПБ (сакратаром па ідэалогіі), а партыю ўзначальваў Аляксей Сокал.

Сыранкову — 40 гадоў, ён з Краснаполля. Скончыў Магілёўскі ўніверсітэт імя Куляшова па спецыяльнасці «Англійская і нямецкая мовы», Акадэмію кіравання.

Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, начальнікам аддзела па адукацыі, спорце і турызме Краснапольскага райвыканкама; першым намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Быў дэпутатам Краснапольскага райсавета дэпутатаў, Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула