БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Беларус арганізаваў нелегальную міграцыю ў Польшчу як мінімум 2000 чалавек

4.06.2024 / 11:25

Nashaniva.com

Памежная служба Польшчы паведаміла пра затрыманне ў Варшаве грамадзяніна Беларусі, які арганізаваў буйны канал нелегальнай міграцыі. Злачынная група пад яго кіраўніцтвам перавезла ў Польшчу не менш за 2000 чалавек, піша Reform.news.

Straž graniczna

«Падчас разбору 30 асобам польскай, беларускай і ўкраінскай нацыянальнасцяў былі выстаўленыя абвінавачванні ў дачыненні да арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы Польшчы, а чатыром з іх суд вынес пастанову аб часовым арышце», — гаворыцца ў паведамленні.

Злачынная група пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі забяспечвала нелегальным мігрантам легалізацыю з дапамогай падробленых дакументаў на працу, а таксама віз, якія падпадаюць пад праграму Poland Business Harbour.

Пра дзейнасць групы стала вядома пасля таго, як супрацоўнікі памежнай службы ў Лодзі выявілі падробленыя дакументы ў аднаго з мігрантаў. Ён — згодна з прад'яўленым дакументам — нібыта павінен быў выканаць працы для пэўнай кампаніі. Аднак, у ходзе праверкі высветлілася, што паказаная арганізацыя такога дакумента не выдавала.

Справа знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, плануюцца далейшыя затрыманні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула