БЕЛ Ł РУС

Спорт

Жонка новага бойфрэнда Арыны Сабаленкі падала на развод

20.06.2024 / 0:16

Nashaniva.com

Беларуская тэнісістка і бразільскі мільянер ужо не хаваюцца.

Фота: Berlin Ladies Open / Instagram

Арына Сабаленка не так даўно перастала хаваць свайго бойфрэнда — бразільскага бізнэсоўца і аўтагоншчыка Георгіса Франгуліса. 

Беларуску заўважылі ў кампаніі жанатага прадпрымальніка яшчэ ў красавіку падчас турніру ў Мадрыдзе. Пазней у сетку трапіў ролік, на якім Франгуліс цалаваў Сабаленку пасля трэніроўкі. 

Ужо ў маі Сабаленка апублікавала сумеснае з Франгулісам фота ў асабістым Instagram, а пасля паразы ў фінале турніру ў Рыме яна згадала бізнэсоўца ў сваёй прамове і падзякавала яму за падтрымку. А затым пара наведала гонку «Формулы-1» у Італіі і зазірнула ў гараж каманды «Хаас», якую спансуе кампанія Франгуліса.

@nashaniva Арына Сабаленка разбурыла новую сям'ю #беларусь #белорусы #новостибеларуси #беларускаямова #аринасоболенко #теннис ♬ Criminals - F.O.O.L

Яшчэ раней пра раман даведалася жонка Георгіса Бех Арментана. Паводле яе слоў, раман пачаўся яшчэ ў сакавіку ў Каліфорніі, тады яна задумалася пра развод.

Цяпер жа працэс запушчаны. Як паведамляе польскае выданне Onet, Бех Арментана ўжо падала на развод.

«Цяпер я знаходжуся ў працэсе разводу і не магу гаварыць, не параіўшыся з адвакатамі», — паведаміла жанчына ў адказ на запыт журналістаў.

Тым часам афіцыйны Instagram турніру ў Берліне, на якім цяпер выступае трэцяя ракетка свету, апублікаваў сумеснае фота тэнісісткі і Франгуліса — пара ішла па вуліцы, узяўшыся за рукі.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі Арына пачынае сустракацца з жанатым мужчынам. Мінулыя некалькі гадоў тэнісістка была ў блізкіх адносінах з былым хакеістам Канстанцінам Кальцовым, які дзеля яе кінуў жонку з трыма дзецьмі.

У сакавіку Кальцоў трагічна загінуў у Маямі, і тады высветлілася, што на момант смерці ён ужо не быў разам з Арынай.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка пасля вылету з «Ралан Гарос» паляцела адпачываць у Грэцыю з бойфрэндам-мільянерам

Арына Сабаленка перастала хаваць, з кім сустракаецца

Жанаты мужчына быў з Сабаленкай у Штутгарце, і яму можна ёй класці руку ніжэй за талію

Каментары да артыкула