БЕЛ Ł РУС

Вайна

Мінабароны Расіі пракаментавала сённяшнія ўдары па Украіне

8.07.2024 / 14:5

Nashaniva.com

Мінабароны РФ заявіла, што нанесла групавы ўдар па абʼектах вайсковай прамысловасці Украіны і авіяцыйных базах УСУ ў адказ на спробы нанясення шкоды абʼектам расійскай энергетыкі і эканомікі.

Пацярпелыя ў Нацыянальнай дзіцячай спецыялізаванай бальніцы «Ахматдзет»

Мэты ўдару дасягнутыя, заяўляе Мінабароны РФ.

Заявы ўкраінскага боку пра ракетны ўдар Расіі па грамадзянскіх абʼектах Мінабароны РФ патлумачыла, што яны «абсалютна не адпавядаюць рэчаіснасці».

«Шматлікія апублікаваныя фота і відэакадры з Кіева адназначна пацвярджаюць факт разбурэнняў з прычыны падзення ўкраінскай ракеты СПА», сцвярджае расійскае ведамства.

Сёння ранкам расіяне масіравана атакавалі ракетамі Украіну. Паводле Уладзіміра Зяленскага, было выпушчана больш за 40 ракет. «Розныя гарады: Кіеў, Днепр, Крывы Рог, Славянск, Краматорск. Больш за 40 ракет розных тыпаў. Пашкоджаныя жылыя дамы, інфраструктура і дзіцячая бальніца», — напісаў Зяленскі. 

Ракета трапіла ў найбуйнейшую дзіцячую бальніцу Кіева. 

На гэты момант вядома пра 9 загінулых у Кіеве і 11 — у Крывым Розе.

Чытайце таксама:

«Везлі з мяшкамі на галаве, усё было як у блакбастары». Гісторыя ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі з беларускай турмы

Галоўкам ВМС Украіны: Расія губляе крымскі хаб у Чорным моры

Мінабароны пужае правакацыямі з боку ўкраінцаў

Каментары да артыкула