БЕЛ Ł РУС

Свет

Ізраіль папярэдзіў пра магчымасць поўнамаштабнай вайны з «Хезбалой»

27.07.2024 / 22:45

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац пасля ракетнага ўдару па Галанскіх вышынях заявіў, што ліванская групоўка «Хезбала» перайшла ўсе чырвоныя лініі і папярэдзіў пра блізкасць поўнамаштабнай вайны з ёй.

У друзскім паселішчы на Галанскіх вышынях, на якое ўпала ракета. Фота: AP Photo/Gil Eliyahu

Армія Ізраіля заявіла, што ракетны пуск па Галанскіх вышынях быў зроблены з тэрыторыі на поўдні Лівана, які кантралюе групоўка «Хезбала».

Начальнік Генеральнага штаба Арміі абароны Ізраіля ўжо правёў ацэнку сітуацыі сумесна з міністрам абароны і прадстаўнікамі камандавання Паўночнай акругі.

Паведамляецца, што хутка і прэм'ер-міністр Ізраіля правядзе нараду па ацэнцы сітуацыі, якая склалася, з усімі кіраўнікамі сістэмы бяспекі. Інцыдэнт здарыўся, калі Біньямін Нетаньяху знаходзіўся з візітам у ЗША, ён збіраецца вярнуцца на радзіму раней запланаванага тэрміну. 

ЗША выказалі «крайнюю заклапочанасць» пагрозай пачатку яшчэ адной вайны на Блізкім Усходзе.

Тым часам колькасць загінулых у друзскім паселішчы Мадждаль-Шамс вырасла да 11-ці. Яшчэ шэсць параненых знаходзяцца ў цяжкім стане. Усе пацярпелыя ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў.

Чытайце таксама:

На Галанскія вышыні прыляцела ракета, загінулі як мінімум 10 дзяцей і падлеткаў

Ізраіль папярэдзіў Францыю аб магчымым тэракце падчас Алімпіяды

«Не будзем забываць пра замучаную Украіну, Палесціну, Ізраіль». Папа Францішак заклікаў да алімпійскага перамір'я

Хусіты абстралялі ізраільскі курорт Эйлат 

Каментары да артыкула