БЕЛ Ł РУС

Свет

Махмуд Абас пасля ліквідацыі лідара ХАМАС заклікаў палесцінцаў да адзінства

31.07.2024 / 9:20

Nashaniva.com

Старшыня Палесцінскай адміністрацыі назваў ліквідацыю кіраўніка Палітбюро ХАМАСа Ісмаіла Ханіі баязлівым забойствам і небяспечным развіццём сітуацыі.

 Махмуд Абас. Фота: Jade Gao / Pool Photo via AP

«Наш народ павінен аб'яднаць сілы, праявіць цярпенне і стойкасць перад абліччам ізраільскай акупацыі», — сказаў ён.

Пра ліквідацыю Ізраілем лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі ў ягонай рэзідэнцыі ў Тэгеране стала вядома сёння пад раніцу. Учора ён браў удзел у інаўгурацыі прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна.

Ізраіль знішчыў лідара ХАМАС Ісмаіла Ханію

Новы прэзідэнт Ірана прыняў прысягу пад скандаванне «Смерць Амерыцы і Ізраілю»

Лідар ХАМАС заявіў пра гібель сваіх сыноў у выніку авіяўдару

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула