УСУ праніклі ў Курскую вобласць
6.08.2024 / 9:34
Ідуць баі на некалькіх участках дзяржаўнай мяжы.
УСУ праніклі ў Курскую вобласць. Пра гэта паведамляюць Z-паблікі.
«Курская вобласць. Ідуць баі на некалькіх участках дзяржаўнай мяжы. Праціўнік на адным з вузкіх участкаў фронту малой групай перайшоў мяжу на некалькі сотняў метраў. Абстаноўка кантраляваная. Згодна з разведданымі, Кіеў вырашыў зладзіць медыйную карцінку па аналогіі з вясновымі падзеямі ў Белгародскай вобласці, так што хутка з'явяцца тыктокерные падраздзяленні УСУ», — піша канал «Два маёры».
Горад Суджа Курскай вобласці сёння быў атакаваны дронамі. У выніку абстрэлу пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей, сцвярджаюць мясцовыя ўлады.
Губернатар таксама заявіў, што ноччу над Курскай вобласцю былі збітыя 26 беспілотнікаў.