Украінскія махляры развялі z-канал «Два маёры» на рыштунак для УСУ
21.08.2024 / 20:31
Невядомыя развялі z -паблік «Два маёры» амаль на 1 млн расійскіх рублёў (каля 11 тысяч даляраў) і перадалі гэтыя грошы на патрэбы УСУ.
Канал «Два маёры» абвясціў сярод сваіх падпісчыкаў збор для расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці.
«З фондам «Два маёры» звязаліся людзі з Дняпра і пераканалі выслаць перадаплату амаль у 1 млн рублёў на закупку дронаў Mavic для расейцаў», — піша УНІАН.
Гэтыя грошы былі перададзены на патрэбы УСУ.
Украінскія вайскоўцы падзякавалі z-каналу за дапамогу.