БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Уначы ў Беларусь заляцелі некалькі шахедаў

7.09.2024 / 8:9

Nashaniva.com

Першы заляцеў каля 23:20 з Чарнігаўскай вобласці, ён прайшоў праз Лоеў. 

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Паветраныя сілы Украіны

Каля 00:00 з аэрадрома Баранавічы ўзляцеў знішчальнік ВПС РБ і ўзяў курс на поўдзень краіны, паведаміў Беларускі Гаюн. 

Затым яшчэ адзін дрон зайшоў на тэрыторыю краіны каля 02:45 з Чарнігаўскай вобласці таксама праз Лоеў і працягнуў рух на паўночны захад курсам на Васілевічы. 

Яшчэ адзін шахед зайшоў у Беларусь у 03:38 і пайшоў курсам на захад.

Магчыма, потым заляцела яшчэ некалькі дронаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула