«У Беларусі сітуацыя зменіцца толькі пасля таго, як яна зменіцца ў Расіі» — Радаслаў Сікорскі
12.09.2024 / 16:48
Пракрамлёўскія пранкеры «Ваван» і «Лексус» (Уладзімір Кузняцоў і Аляксей Сталяроў) новай сваёй ахвярай абралі міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, якому патэлефанавалі ад імя былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Сярод іншага крыху размаўлялі і пра Беларусь, піша «Белсат».
Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski
У Сікорскага спыталіся, ці можа Польшча дапамагчы беларускай апазіцыі. Міністр адказаў, што Польшча мае стасункі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, але яны, маўляў, «не павінны нічога рабіць заўчасна», бо «іх раздушаць»: рэжым у Беларусі рэпрэсіўны, а Расія мае ў Беларусі даўні ўплыў.
«Мая рабочая прапанова заключаецца ў тым, што ў Беларусі сітуацыя зменіцца толькі пасля таго, як яна зменіцца ў Расіі, а не раней», — сказаў Сікорскі.
На пытанне, ці быў шанец нечага дасягнуць са Святланай Ціханоўскай і іншымі беларускімі палітыкамі, Сікорскі адказаў, што толькі тады, калі б у Расіі адбылася змена ўлады. Таму Сікорскі заклікаў рыхтавацца да патрэбнага моманту.
Чытайце таксама:
Сікорскі расказаў, як прымусіць Пуціна спыніць вайну
МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага
Васкрасенскі хоча, каб Пачобута прыехаў забіраць асабіста Сікорскі
Сікорскі: Польшча абавязана збіваць расійскія ракеты над Украінай
Сікорскі пра вызваленне Пачобута: Мы спрабуем розныя ідэі, спадзяюся, адна з іх спрацуе