БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Мінскаму блогеру, які рабіў агляды на крамы, далі два гады хіміі

18.09.2024 / 12:21

Nashaniva.com

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў мужчыну, які рабіў агляды на крамы, да двух гадоў хіміі. Яго судзілі паводле артыкула аб распаўсюдзе персанальных звестак (частка 1 і частка 2 артыкула 203-1 КК), паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Ілюстрацыйнае фота

Паводле матэрыялаў справы абвінавачаны ў кастрычніку 2023 года зняў на відэа краму і яе супрацоўнікаў. Падставай сталі парушэнні ў працы адной з крамаў буйной гандлёвай сеткі.

Без згоды супрацоўніцы, паводле пракуратуры, ён размясціў яе персанальныя звесткі — фота– і відэа з месца працы, а таксама прозвішча і ініцыялы пацярпелай, «суправадзіўшы абразлівымі каментарамі».

Пра сутнасць канфлікту ў краме нічога не вядома, але, імаверна, паводзіны прадавачкі выклікалі абурэнне ў гледачоў. Бо «аператар крамы ў імгненне набыла нежаданую ўвагу да сваёй персоны: ролік з яе ўдзелам знаходзіўся ў топе прагляданых відэа. Жанчына сутыкнулася з абразамі ад незнаёмых мінакоў. Акрамя таго, 11-гадовая дачка мінчанкі падвергнулася булінгу ў школе ад сваіх аднагодкаў. Падлеткі абзывалі маму дзяўчынкі, паказваючы непрыемны пост».

На судзе мінчук прызнаў сваю віну, патлумачыўшы, што такім чынам зафіксаваў парушэнні ў працы гандлёвай сеткі.

Блогеру было прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады са штрафам у памеры 300 базавых велічынь (12 тысяч рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула